згубіўся ў хворай начной восені..
Вярнуўся з чарговае паездкі па сьлядах музыкі - "Polonijne lato w Koszalinie".
Меў магчымасьць макнуць сваё цела ў халоднае Балтыйскае мора, але асалоды не атрымаў.
Затое фэстываль сапраўды быў карысны для мяне як музыканта, на тое, што адначасова з паказам сваіх здольнасьцяў меў магчымасьць і павучыцца ў мэтраў музыкальна-харавога мастацтва.
Фішкай сэзону быў выступ легендарнага калектыва, якім ганарацца ўсе палякі - Panstwowego zespolu piesni i tanca "Mazowsze"

Цяжка адпускаць, цяжка чакаць, ведаючы, што каханая далёка, лягчэй сустракаць, але, дзе яна яшчэ, тая сустрэча?..
што за новая зараза навалілася на бедных амэрыканцаў? Нейкі сьвінячы грып..
Я не тое, што так шкадую гэтых амэрыканцаў, але хвароба негатыўна адбіваецца на маім бізнэсе...
У сёкупнасьці з крызісам - гэта жахліва!.. р-р-р

Бачыўся са сваімі сябрамі (сям'я з 2 чалавек)..
Патэлефанаваўшы мне зьвечара яны мне сказалі: трэ нешта табе перадаць - заедзем зраніцы заўтра. Добра - кажу - быду чыкаць.
Назаўтра аказалася, што галоўнае не тыя рэчы, што яны мне прывезьлі, але.. важная навіна, якой хацелі падзяліцца.
... Як аказалася, яны хацелі мне аб'явіць аб сваёй ...эміграцыі у Польшчу...
Некаторы чыс назад я б, напэўна, пачуўшы такое вельмі быў бы шакіраваны, але ў той момант толькі спытаў: калі ад'язджаеце? Так, бо ўсё часьцей чуеш і бачыш падобнае - людзі кідаюць наседжаныя, здаецца, месцы і пачынаюць усё спачатку, толькі..."не тут".
Што ж гэта за хвароба, што ж за эпідэмія-навалач на нашых людзей? І што найбольш незвычайна, з'язджаюць "нашыя" людзі! Людзі з высокімі прынцыпамі патрыятызму, любові да Радзімы..
Што ж гэта робіцца? Можа сьвятовы эканамічны крызіс паўплывае на ўнутранадушэўны?

http://www.yapfiles.ru/show/5928/d99685
Вот гэта настаяшчый патрыятызм, а вы кажаце..
Сёньня ізноў меў сур'ёзную размову на тэмат веры й рэлігіі са сьвятаром. З той розьніцай, што гэта ня проста сьвятар - мой аднакласьнік.
Узьнялося пытаньня царквы, як інстытуту і царквы, як малельнага дому. Паступова перайшлі да пытаньня: ці абавязкова хадзіць у царкву дзеля кантакту "бог - чалавек", ці патрэбны нехта паміж (пасрэднік), што з'яўляецца сымбалямі бога, параўноўвалі вопыт розных рэлігій сьвету, etc?
Доўга размаўлялі...
...Вынік адзін і той жа кожны раз - я іншаверца, што ставіць пад сумнеў маю прыналежнасьць да ліку веруючых = бязбожнік.
А ўсё толькі таму, што я хачу пазнаць ісьціну! Па прычыне, што я ведаю дастаткова, каб даць доказы тых, ці іньшых спрэчных пытаньняў. І навошта я ўсё капаю ісьціну, археолаг, блін?
Часам мне здаецца, што я проста імкнуся стварыць сваю ўласную філязофію, сваю ўласную рэлігію.

Current Mood:
Current Music: Happy Birthday! M.Monroe
Прайшоў Дзень народзінаў...
Ну, ня тое, каб прайшоў - так прапоўз :(
Ну, значыць селі за стол.. ну, ня тое, каб селі - так запаўзьлі. :(
Ну, а далей, што?.. Ну, выпілі (ня тое каб і пілі моцна - так рабілі выгляд: хто пачаў з гарэлкі, хто піў віно, а хто й зусім ня піў - так, сокам забаўляўся. Пачакай, а хто ня піў? У мяне на Д.Н. нехта ня піў!? Ну, вядома хто - імяніннік).
Дык вось, пасядзелі, сказалі пару тостаў. Дый ня тое, каб і тосты - так "давай за..", "ну й...", "за любоў.. о да-а за любоў..." "за, што яшчэ?.. ну, за цябе..".
А потым.. усё, а не, не ўсё - быў яшчэ торцік, ну ня тое, каб торцік - сам яго пёк - гэта быў ТОРТ! і гарбата (ну тут кожны выбіраў хто якую).
І ўсё?
Не, не ўсё. Як скончылі з застоллем, хоць гэта было й не застолле - пайшлі ў кавярню! Ну ня тое, каб і пайшлі - я пайшоў, - адзін...
НУ ТРЭБА Ж ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ АДЗНАЧЫЦЬ!!!

Current Music: Happy Birthday (M. Monroe)
А ў мяне сёньня мой, уласны, НОВЫ ГОД!
Якім ён будзе для мяне? Што прынясуць мне наступныя 365 дзён?..

Доўга я ня быў тут, але ўсё вяртаецца...
Зьмянілася жыцьцё, месца дыслакацыі, праца, а я, здаецца не зьмянюся ніколі..
Сумую па дому

"26-га - 26"
Posted on 2008.01.28 at 00:38Current Mood: афігенны :)
Current Music: "Пріходіте в мой дом" М. Круг
Сапраўды атрымалася выдатнае сьвята - сымбалічна!!!!
Толькі зараз, 27.01. а 11.40, скончыў сьвяткаваць!! Самае цікавае, што сьвяткаваць пачалі за дзень да пачатку, а скончылі на заўтра, пасьля Дня Народзінаў. У галаве троху мутнавата, аднак на душы прасторна, сьветла й узьнёсла.
Праўда, на жаль, не ўсе тыя, ад каго чакаў віньшаваньні, парадавалі мяне (напэўна паціху пачынаюць забываць), але я ШЧАСЬЛІВЫ!
Дзякуй яшчэ раз усім, хто не забыўся на мяне, хто парадаваў у мой Дзень Варэньня!
P.S. а я стаў яшчэ на год старэйшы...

Заўсёды радавала, калі ў адзін дзень адбываліся два Сьвяты :)
вось і зараз.
Таму Віньшую:
- у першую чаргу усіх дяўчат, якія носяць імя "Тацьцяна"
- а таксама усіх студэнтаў з "прафэсійным" сьвятам
...а заўтра сьвята ў мяне!

У чарговы раз у ЖЖ праходзіць флэш-моб. На гэты раз на тэму імёнаў . Праглядаючы стужку сяброў, я, мо па-дурасьці, паспрабаваў паўдзельнічаць. Правілы такія: пакідаем каменты з заяўкай. Далей я Вам называю мужчынскае і жаночае імя, Вы ў сваім ЖЖ пішаце ўспаміны або асацыяцыі, якія зь імі зьвязаны. Далей ўсё ідзе па сьпіралі.
teffy_007 назвала мне імёны Аляксандр і Ганна
Што ж нядрэнныя атрымаліся ўспаміны-асацыяцыі. Можаце й Вы паспрабаваць.
Аляксандр, Алекс :
Так завуць майго сябра, які доўгі час быў замяжой, аднак мы не згубілі кантактаў. Вярнуўшыся з Францыі Алекс прывёз з сабою жонку, якая чамусьці ў мяне закахалася. Я ня ведаў як мне сябе паводзіць (перад сябрам было сорамна + сумленьне), таму я рабіў выгляд, што не заўважаю яеных інтэнцый у мой бок. перад ад'ездам назад (зараз ён жыве там) Алекс сказаў мне: дзякуй (бо ён, канешне ж таксама адчуваў сур'ёзнасьць сытуацыі і пакутаваў ад гэтага), што я ня здрадзіў (у яго вельмі прыгожая жонка). Адносіны падтрымліваем дагэтуль. У іх сям'і ўсё ОК
Ганна :
З гэтым імем зьвязана маё першае сур'ёзнае каханье! Гэта была мая аднакласьніца, якая, як звычайна бывае, не зьвяртала на мяне ўвагі (як дзяўчына да хлопца). Я ж аж шалеў, калі бачыў яе ў атачэньні іньшых хлапцоў - страшна рэўнаваў... Прайшлі школьныя гады, мы разьехаліся хто куды. Некалькі год мы ня бачыліся й нават не кантактавалі па тэлефоне. Лёс склаўся па рознаму. Але зусім нядаўна (яна аднекуль даведалася, што я жыву ў Менску) я атрымаў званок на мабільны (хто там, на другім баку я ня ведаў). Калі пачуў жаночы голас, то нават неадразу пазнаў (ёй прыйшлося назваць сябе). Яна сказала, што знаходзіца ў Менску (па справах), мае пэўны вольны час і прапаноўвае сустрэцца... Мы пасядзелі ў кавярні, трошкі выпілі (ціпа за сустрэчу) і... Нам нават ня было пра што размаўляць - мы вельмі розныя, і гэта разумелі. Як звычайна чамусьці абмяняліся нумарамі тэлефонаў, на разьвітаньне сказалі адзін аднаму: тэлефануй... Прайшло вось ужо паўтары месяцы...

| Віньшуем!! Вам бліжэй індыйская культура |
Магчыма, Вы трошкі філосафф, і, як і шматлікія вандраўнікі, гатовы былі б адправіцца на загадкавы паўвостраў у пошуках ісьціны. ![]() |
| Прайсьці тэст |
Прайшлі сьвяты...
Пачаліся..!
Сёньня першы дзень маёй сэсіі!.. Многія яшчэ не прыехалі, з некаторымі бачыўся паміж..
Але, напэўна, хутка ўсё скончыцца...
І я хутка...
Усяго месяц-раўтары, і...
А Валерка пытаецца, што азначае шматкроп'е...

Працяг...
Ізноў напіўся піва - гэта й натуральна, калі да цябе прыязджаюць сябры з Роднай Горадні.
Рэлакс працягваецца..

Current Mood: no comments
Нарэшце зайшоў у ЖЖ..
Скончыліся п'янкі-гулянкі, якія доўжыліся два тыдні, прычым абсалютна неспадзяваныя. Гэтыя два тыдні проста выпалі з жыцьця.. Поўны рэлакс..
...Напрыклад, дамовіліся з адной дзяўчынай на сустрэчу (хутчэй за ўсё з інтымным фіналам). Раптам тэлефануе мая аднакурсніца й прапануе сустрэцца па прычыне прыезду агульнай знаёмай. Я кажу, што ўжо забіў сустрэчу зь іньшым чалавекам, а тая бессаромна прапануе аб'яднаць "тых і гэтых", прычым настолькі ўпарта, што мой "інтым" бессаромна накрыўся. :(
Думаю, што рабіць: ТРЫ дзяўчыны й Я. Надумаў - тэлефаную сваім сябрам - сустрэча ў мяне "тры:тры". Такім чынам, інтымнае "адзін:адна" перарасло ў "групавуху".
Сустрэліся а 18.00, закупіліся, ... і да чатырох раніцы не сьціхала музыка й п'яныя галасы.
... Потым ізноў і ізноў... SO on

| Учитывая характер ваших ответов, тест пришел к выводу что вам ближе идеология - Либерал-Демократии |
Также известна как полиархия. Правовое устройство общества. в котором воля большинства и способность избранных представителей осуществлять власть ограничены во имя защиты прав меньшинства и свобод отдельных граждан. Либеральная демократия ставит своей целью равное обеспечение каждому гражданину прав на соблюдение надлежащих правовых процедур, частную собственность, неприкосновенность личной жизни, свободу слова, свободу собраний и свободу вероисповедания. Эти либеральные права закреплены в высших законах (таких, как конституция или статут, либо же в прецедентных решениях, вынесенных верховными судебными инстанциями), которые, в свою очередь, наделяют различные государственные и общественные органы полномочиями с целью обеспечения этих прав. В либеральной демократии политическая элита, находящаяся у власти, не обязана разделять все аспекты идеологии либерализма (например, она может выступать за демократический социализм). Однако она обязана подчиняться упомянутому выше принципу господства права |
| Пройти тест |

Также известна как полиархия. Правовое устройство общества. в котором воля большинства и способность избранных представителей осуществлять власть ограничены во имя защиты прав меньшинства и свобод отдельных граждан. Либеральная демократия ставит своей целью равное обеспечение каждому гражданину прав на соблюдение надлежащих правовых процедур, частную собственность, неприкосновенность личной жизни, свободу слова, свободу собраний и свободу вероисповедания. Эти либеральные права закреплены в высших законах (таких, как конституция или статут, либо же в прецедентных решениях, вынесенных верховными судебными инстанциями), которые, в свою очередь, наделяют различные государственные и общественные органы полномочиями с целью обеспечения этих прав. В либеральной демократии политическая элита, находящаяся у власти, не обязана разделять все аспекты идеологии либерализма (например, она может выступать за демократический социализм). Однако она обязана подчиняться упомянутому выше принципу господства права